Умовы прыёму ў дзіцячы сад

Залічэнне дзяцей ажыццяўляецца дырэктарам установы адукацыі пры наяўнасці наступных дакументаў:

  заявы законнага прадстаўніка выхаванца;

 накіравання, выдадзенага Навагрудскім выканаўчым і распарадчым органам;

  пасведчаннем аб нараджэнні;

 мвыпіскі з гісторыі развіцця дзіцяці з заключэннем аб стане здароўя;

 даведкі аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі

 

Дакументы для атрымання льготы на зніжэнне аплаты за харчаванне:

- на 100% вызваленне ад аплаты для дзяцей-інвалідаў: ксеракопія пасведчання інваліда.

- на 50% для шматдзетных сем'яў: ксеракопія пасведчання шматдзетнай сям'і, даведка аб складзе сям'і.

 

Пералік асноўных тавараў (мінімальны набор), якія рэкамендуюцца для набыцця бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) з мэтай наведвання выхаванцамі ўстаноў дашкольнай адукацыі

Алоўкі каляровыя (6 колераў, 24 колеры);

алоўкі графітныя (2М-3М);

пастэль (24 колеры);

крэйды васковыя (12 колераў);

мел каляровы і белы для малявання на дошцы;

фламастары (6 колераў, 12 колераў);

фарбы гуашавыя (6 колераў, 12 колераў), акварэльныя (12 колераў);

палітра рознай канструкцыі;

шклянка-непралівайка для вады (клею);

губка для змывання фарбы з палітры;

пэндзлі (круглыя, плоскія № 3-5, № 8-10);

сурвэткі;

пластылін (12 колераў);

стэкі рознай формы;

дошчачка для работы з пластылінам;

наборы паперы (рознага колеру, віду, фактуры, шчыльнасці, памеру);

наборы кардону (рознага колеру, віду, фактуры, шчыльнасці, памеру);

нажніцы з тупымі канцамі (для праварукіх, леварукіх дзяцей);

альбом з дробным малюнкам для падрыхтоўкі рукі да ліста;

трафарэт для падрыхтоўкі рукі да пісьма;

касы лічбаў, літар і складоў;

прадметы для лічэння (палачкі, геаметрычныя фігуры і інш.);

вееры матэматычныя (з лічбамі ад 0 да 9, ад 0 да 20);

расчоска;

шчотка зубная;

паста зубная;

піжамны камплект для сну;

спартыўныя камплекты для фізкультурных заняткаў (у памяшканні і на вуліцы);

абутак (спартыўны для фізкультурных заняткаў (у памяшканні і на вуліцы), для музычных заняткаў (чэшкі), зменны (басаножкі, сандалі, туфлі).