Вучням

З 2022/2023 навучальнага года ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў пры іх атэстацыі будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем адзнак у балах па дзесяцібальнай шкале, адзнак «залічана», «не залічана», «не атэставаны(а)», запісаў «засвоіў(ла)», «не засвоіў(ла)», «вызвалены(а)», «не вывучаў(ла)». Станоўчымі з'яўляюцца адзнакі ад 3 (трох) да 10 (дзесяці) балаў: 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, «залічана» і запісы «засвоіў(ла)», «вызвалены(а)», «не вывучаў(ла)». Нездавальняючымі з'яўляюцца адзнакі 1 (адзін) бал, 2 (два) балы, «не залічана», «не атэставаны(а)», запіс «не засвоіў(ла)».

У 2022/2023 навучальным годзе:

арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2022 г. па 29 кастрычніка 2022 г.;

другая – з 8 лістапада 2022 г. па 24 снежня 2022 г.;

трэцяя – з 9 студзеня 2023 г. па 25 сакавіка 2023 г.;

чацвёртая – з 3 красавіка 2023 г. па 31 мая 2023 г.;

устаноўлены працягласць і тэрміны канікулаў для вучняў на працягу навучальнага года:

восеньскія – 9 дзён (з 30 кастрычніка 2022 г. па 7 лістапада 2022 г. уключна);

зімовыя – 15 дзён (з 25 снежня 2022 г. па 8 студзеня 2023 г. уключна);

вясновыя – 8 дзён (з 26 сакавіка 2023 г. па 2 красавіка 2023 г. уключна);

летнія – 92 дні (з 1 чэрвеня 2023 г. па 31 жніўня 2023 г.), для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 81 дзень (з 12 чэрвеня 2023 г. па 31 жніўня 2023 г. уключна).

Для вучняў І і ІІ класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 20 лютага 2023 г. па 26 лютага 2023 г. працягласцю 7 дзён.