Дзень аховы працы
09.03.2023У Вераб’евіцкай базавай школе 09 марта 2023 года згодна з планам правядзення Дзён аховы працы ў 2023 годзе праводзіўся абласны Дзень аховы працы з парадкам дня: “Забеспячэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, механізмаў, абсталявання, інструмента” у адпаведнасці з праграмай правядзення па наступных пытаннях:
- Забеспячэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі абсталявання і інструмента пры рабоце ў кацельнай, у сталовай.
(І.М.Дзічко)
- Вынікі правядзення кантроля за выкананнем работнікамі Правіл унутранага працоўнага распарадка ўстановы адукацыі.
(Т.Д.Дамуць)
У правядзенні Дня аховы працы і праверках (абследаваннях) працоўных месцаў прымалі ўдзел:
Дамуць Т.Д., дырэктар установы адукацыі - старшыня камісіі
Амельяновіч А.М., намеснік дырэктара па ВВР- намеснік старшыні камісіі
Дзічко І.М., загадчык гаспадаркі - член камісіі
Болдзісава С.А., грамадскі інспектар па ахове працы - член камісіі
Пасля завяршэння правядзення Дня аховы працы камісія па грамадскім кантролі за станам аховы працы правяла праверку стану аховы працы ў памяшканнях установы адукацыі ў рамках штоквартальнага кантролю з запісам у адпаведным Журнале.