Вас вітае рознаўзроставая група
Вераб'евіцкага дзіцячага сада-базавай школы!
Дзень добры, жвавая сцяжынка!
Па ёй і хлопчык і дзяўчынка
Бягуць у край цудоўных ведаў,
Каб у жыцці было менш бедаў.
Шчыра Вас вітаем і запрашаем на нашу сцяжынку, дзе вясёлыя і кемлівыя выхаванцы вучацца пазнаваць навакольны свет, робяць першыя крокі ў Краіну ведаў.
У нашай установе арганізавана адна рознаўзроставая група з агульнай колькасцю - 12 выхаванцаў ад 3 да 6 гадоў.
Рэжым работы рознаўзроставай групы – з 8.00 да 18.30.
Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.