Гісторыя, традыцыі, дасягненні

Гісторыя

Вераб’евіцкая сярэдняя школа была пабудавана і адчынена ў 1957 годзе. За гэты час яе скончыла больш за 1227 выпускнікоў. Першым яе дырэктарам быў Вайтовіч Віктар Міхайлавіч. З 1959 па 1989 год працаваў дырэктарам Калала Яўген Антонавіч, выдатнік асветы БССР. У 1989 – 2006 гадах дырэктарам школы была Валенцюкевіч Валянціна Іванаўна. З 2006 года кіраўніком школы працавала Казловіч Іна Іванаўна. З 2012 года педагагічны калектыў узначальваў Драніца Аляксандр Валянцінавіч. З 2017 года дырэктар школы Радчанка Вольга Ўладзіміраўна. З 2020 года дырэктар установы - Палазок Ігар Мікалаевіч. За гэты час у школе працавала 85 настаўнікаў.

У будынку школы знаходзіцца гісторыка-краязнаўчы музей, які месціцца ў двух пакоях. Музейны пакой быў заснаваны яшчэ ў 1961 годзе настаўнікам гісторыі Вінарам Андрэем Мікалаевічам. 1 снежня 2007 года музейны пакой набыў статус школьнага музея.     

 У школьным музеі прадстаўлены здабыткі гістарычнай, этнаграфічнай і культурнай спадчыны нашай мясцовасці, якія тычацца тэрыторыі зямель Асташынскага сельскага савета. Музей налічвае больш 700 экспанатаў.

 

Традыцыі (верасень)

Свята першага званка!

Першага верасня – святочны і хвалюючы дзень, які пачынаецца з урачыстых лінеек, першых школьных званкоў, кветак, усмешак, радасных эмоцый.

 

Міжнародны дзень пісьменнасці

Штогод 8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці, заснаваны 26 кастрычніка 1966 года на ХІV Генеральнай Канферэнцыі ЮНЕСКА. Галоўнай мэтай свята з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства да праблем пісьменнасці ў кантэксце чалавечай годнасці і правоў чалавека, а таксама з мэтай актывізацыі намаганняў для развіцця ўстойлівасці грамадства праз пісьменнасць

Дзень нараджэння БРПА

13 верасня  — Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА) — адсвяткуе свой дзень нараджэння

 

Кастрычнік

  • Дзень Настаўніка. Традыцыйна ў кастрычніку ва ўсім свеце настаўнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. У Дзень настаўніка аддаюць даніну павагі педагогам сваёй краіны, якія прыкладаюць шмат намаганняў дзеля адукацыі падрастаючага пакалення, а значыць, і дзеля будучыні.
  • Дзень маці – міжнароднае свята ў гонар маці. У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын. У розных краінах гэты дзень адзначаецца ў розныя дні, у Беларусі – 14 кастрычніка. 
  Лістапад
11 лістапада - Дзень энергазберажэння
  СНЕЖАНЬ

 

1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

Акцыя "Нашы дзеці"
Акцыя "Памяць"
ЛЮТЫ
Вечар сустрэчы з выпускнікамі

 

 

Дасягненні