УВАГА ГРАМАДЗЯН І ПРАДСТАЎНІКОЎ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ!
Паважаны наведвальнік сайта дзяржаўнай установы адукацыі
«Вераб'евіцкая базавая школа»
Вы маеце права звярнуцца ў Вераб'евіцкую БШ некалькімі спосабамі:
— напісаць пісьмовы зварот і накіраваць яго на адрас: 231407 Навагрудскі раён, аг.В.Вераб'евічы, вул. Центральная, 195;
— прыйсці на асабісты прыём да дырэктара ўстановы/намесніка дырэктара па вучэбнай (выхаваўчай) рабоце згодна з графікам прыёму грамадзян (асабісты прыём ажыццяўляецца таксама праз тэлефонную сувязь (тэл. 80159741845);
- выкарыстоўваць "Электронныя звароты" для напісання і адпраўкі пісьма.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца сакратаром Лобач Наталляй Уладзіміраўнай (рабочы тэлефон - 80159741845) у буднія дні з 08.00 да 12.30, з 13.00 да 17.00.
Электронны зварот у дзяржаўную ўстанову адукацыі "Вераб'евіцкая базавая школа" можа быць накіраваны па электроннай пошце nov_vorob@yonovogrudok.by або выкарыстоўваючы рубрыку "Электронныя звароты".
Спецыяльная рубрыка "Электронныя звароты" з'яўляецца адным са сродкаў звароту грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Вераб'евіцкую базавую школу з заявай, прапановай, скаргай у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Зварот прымаецца да разгляду пры выкананні заяўнікам патрабаванняў, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў.
Просім вас уважліва запаўняць абавязковыя раздзелы рэгістрацыйнай формы, выкладаць сутнасць звароту выразна і карэктна. Звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням, не будуць разгледжаны.
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях
Парадак абскарджвання адказаў на пісьмовыя звароты грамадзян