Афіцыйный сайт ГА "БРПА" brpo.by
Мы - піянеры, таму што гатовы быць наперадзе, весці за сабой, дапамагчы слабым стаць моцнымі, таму што памятаем вялікую гісторыю нашай Айчыны, гатовы змагацца за шчасце Радзімы і зможам праславіць яе добрымі справамі.
Мы верым, што ў роднай краіны такое будучае, якім яго зробім мы.
Мы хочам сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, быць разам у працы, вучобе і адпачынку.
Членам БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь старэйшы за 7 гадоў незалежна ад яго стаўлення да рэлігіі, які прызнае Статут і выконвае яго, прымаючы ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі.
Дзеці і падлеткі, з 7 да 16 гадоў, уступаюць у піянерскую арганізацыю з пісьмовага дазволу сваіх законных прадстаўнікоў.